15 мая вызначыўся чэмпіён Польшчы па футболе ў экстралізе. Познанскі «Лех», за які выступае беларус Сяргей Крывец, у апошнім туры выйграў дома ў «Заглембе» з лікам 2:0 і ўпершыню з 1993 года заваяваў залатыя медалі.

 Sport.pl

Sport.pl

Сяргей паўдзельнічаў у другім голе клуба, які завяршыўся трапным стрэлам найлепшага бамбардзіра гэтага чэмпіяната Роберта Левандоўскага (18 мячоў). Дарэчы, летам Левандоўскі сыходзіць у дортмундскую «Барусію».

Галоўны апанент «Леха» кракаўская «Вісла» згуляла дома ўнічыю з «Одрай» - 1:1.

Такім чынам у «Леха» – 65, у «Віслы» – 62.

«Лех» стаў шасціразовым чэмпіёнам Польшчы (1983, 1984, 1990, 1992, 1993, 2010).

Летась клуб фінішаваў трэцім.

Заваяванню залатых медалёў паспрыяў пераход у клуб і найлепшага футбаліста Беларусі 2009 года. Сяргей Крывец перайшоў з БАТЭ у снежні. Прычым тады «Лех» пасля 17 тураў займаў 4-ты радок і адставаў ад кракаўскай «Віслы» на восем пунктаў!

Сяргей згуляў 13 матчаў, забіў тры мячы.

Прычым трэці ягоны мяч стаў сапраўдным залатым. У мінулым туры менавіта гол Сяргея на 2-й дададзенай хвіліне вывеў «Лех» на першае месца.

***

Таксама сёння Дзяніс Коўба выйграў чэмпіянат Чэхіі ў складзе "Спарты". У сезоне 2009-2010 ён правёў восем матчаў за клуб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?