16.05.2010 / 00:53

На Кубе мітынг супраць гамафобіі пры падтрымцы ўладаў 1

На вуліцах Гаваны адбылося шэсце абаронцаў правоў геяў і лесьбіянак. Тысячы маладых людзей ішлі, танцуючы і спяваючы. Яны неслі рознакаляровыя сцягі і былі апранутыя ў яркую вопратку ў знак таго, што сексуальная арыентацыя таксама можа быць рознай. Шэсце ўзначаліла дачка кубінскага прэзідэнта Рауля Кастра. Дэманстрацыя прайшла менавіта сёння, бо акурат 20 гадоў таму СААЗ прызнала, што гомасэксуалізм — гэта не разумовае захворванне.

Інф. агенцтвы

0
чытачка / Адказаць
16.05.2010 / 10:57
У кубінскай правячай эліты, асабліва ў новага яе пакаленьня мазгоў паболей будзе, чым у нашай. Пра некаторых нашых "дэмакратаў" нават не ўзгадваю, бо сорамна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру