Стэфановіч і Кулакоў супраць Дзітрыха, daylife.com

Стэфановіч і Кулакоў супраць Дзітрыха, daylife.com

Зборная Беларусі (галоўны трэнер - Эдуард Занкавец) страціла шанцы на выхад у чвэрцьфінал чэмпіянату свету па хакеі, нягледзячы на тое, што 16 мая выйграла ў гаспадароў спаборніцтваў каманды Нямеччыны з лікам 2:1. Рэч у тым, што перамога была атрыманая ў овертайме, а каб захаваць шанцы на плей-оф патрэбна было перамагаць немцаў у асноўны час.

Матч прайшоў у Кёльне. Зборная Беларусі павяла ў ліку на 8-й хвіліне – вызначыўся Андрэй Міхалёў. Другі перыяд закінутымі шайбамі не адзначыўся, а вось у трэцім немцы арганізавалі сапраўдны штурм варот Андрэя Мезіна.

За паўтары хвіліны да канца трэцяга перыяда беларусы мелі шанец зрабіць лік 2:0 і захаваць шанцы на плей-оф.

Міхаіл Грабоўскі выйшаў адзін у адзін на Эндраса, але перайграць нямецкага галкіпера не здолеў.

І тут спрацавала няпісанае правіла. Не забіваеш ты, забіваюць табе.

Немцы знялі галкіпера і за 53,9 секунды да канца перыяда лік зраўнялі – вызначыўся форвард «Кёльна» Марсэль Мюлер. Гэты гол і паставіў крыж на нашых шанцах.

За 14 секундаў да сканчэння овертайма пераможную шайбу закінуў Аляксей Калюжны – 2:1. Прынамсі перарваная бязвыйгрышная серыя з трох паразаў ад Славакіі (2:4), Расіі (1:3), Фінляндыі (0:2).

Нягледзячы на перамогу, Беларусь не мае шанцаў на чвэрцьфінал, бо перамога ў овертайме дала нам толькі два балы, а не тры.

Максімум колькі можа набраць Беларусь - 5 балаў (калі пераможа ў асноўны час Данію),

столькі пры лепшых нашых прыкідках будзе ў Славакіі (калі тая прайграе ў панядзелак у асноўны час Фінляндыі, але ў аўторак выйграе ў овертайме ў Нямеччыны), аднак Славакіі мы прайгралі на папярэднім этапе. А пры роўнасці балаў глядзяць матчы між супернікамі.

Становішча ў групе «Е»:

Расія – 12 пунктаў (4 гульні), Фінляндыя – 6 (3 гульні), Данія – 6 (4), Нямеччына – 4 (4), Славакія – 3 (3), Беларусь – 2 (4).

Матчы ў нашай групе:

14 мая (пятніца): Данія – Славакія – 6:0, Фінляндыя – Беларусь – 2:0
15 мая (субота): Расія – Нямеччына – 3:2
16 мая (нядзеля): Расія – Данія – 6:1, Беларусь – Нямеччына - 2:1 (ОТ).

17 мая (панядзелак) гуляюць: Фінляндыя – Славакія (17:15), Беларусь – Данія (21:15)
18 мая (аўторак): Нямеччына – Славакія, Расія – Фінляндыя.

У чвэрцьфінал выходзяць чатыры найлепшыя каманды з групы.

Беларусам застаўся адзін матч - з адкрыццём гэтага чэмпіянату зборнай Даніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?