Як паведамляе GayRussia.Ru, усе сем затрыманых удзельнікаў Славянскага гей‑прайду вызваленыя з‑пад арышту ў будынку суду Першамайскага раёна Мінску.
Суд прызнаў іх вінаватымі ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Усе ўдзельнікі гей‑прайду атрымалі мінімальныя штрафы — па 17,5 тысячы рублёў.
Нагадаем, што гей‑парад меўся адбыцца ў Мінску 15 мая. Аднак акцыя была жорстка разагнаная спецназам.