Аварыя адбылася 16 мая каля дзвюх гадзін ночы на мосце па Варшаўскай шашы.

Уязджаючы на мост, кіроўца аўтамабіля «Опель‑Аскона» сутыкнуўся з трактарам «МТЗ‑80», які рухаўся ў сустрэчным напрамку і рабіў уборку левага края праезнай часткі.

У выніку ДТЗ 33‑гадовы кіроўца аўтамабіля і яго 30‑гадовы пасажыр (абодва жыхары Брэста)

атрымалі шматлікія пераломы і змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.

Пацярпелых дасталі з аўтамабіля ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння. Кіроўца трактара не пацярпеў. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

З пачатку года гэта трэці выпадак сутыкнення на дарогах вобласці трактара і легкавога аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?