Сёньня раніцай быў арыштаваны маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч. Яго ўзялі пад варту, калі Зьміцер разам з адвакатам Аляксандрам Галіевым прыйшоў на допыт па справе «Маладога фронту» ў пракуратуру.

Са словаў Галіева, ім абодвум было агалошанае рашэньне пракурора, паводле якога супраць Дашкевіча ўжытая мера стрыманьня як арышт. Яго сёньня ж адвезьлі на Валадарку. Дашкевіч пакуль што ідзе па справе як падазраваны, таму цягам дзесяці дзён яму мусяць прад’явіць абвінавачваньне або выпусьціць на волю.

Аляксандар Галіеў кажа, што другі варыянт менш верагодны. Пакуль адвакат ня можа дакладна адказаць ці будуць падавацца нейкія скаргі. Галіеў гаворыць, што ня можа паведаміць усіх падрабязнасьцяў справы, бо яшчэ ў сакавіку падпісаўся аб неразгалошваньні.

Якраз пасьля выбараў і была заведзена крымінальная справа ў дачыненьні да «маладафронтаўцаў». Дашкевіч першы, хто па ёй апынуўся за кратамі.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?