18.05.2010 / 15:05

Панджавідзэ — галоўным рэжысёрам беларускай оперы 2

На пасаду галоўнага рэжысёра беларускай оперы прызначаны расійскі рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ, паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.

Запрашэнне працаваць у беларускай оперы Панджавідзэ атрымаў ад кіраўніцтва тэатра падчас пастаноўкі оперы «Набука» Джузепе Вердзі. Прэм’ера спектакля ў Мінску прайшла 20 і 21 сакавіка. Адначасова разглядаліся і іншыя кандыдатуры.

Пасада галоўнага рэжысёра тэатра оперы і балета стала вольнай пасля таго, як у студзені мінулага года аб пакіданні пасады дырэктара і мастацкага кіраўніка тэатра балета абвясціў Валянцін Елізар’еў. Услед за ім тэатр пакінула яго жонка Маргарыта Ізворска‑Елізар’ева — кіраўнік тэатра оперы. Прычынай для іх адставак паслужыла тое, што пры зліцці тэатраў оперы і балета Елізар’еву прапанавалі пасаду мастацкага кіраўніка балетнай трупы, а не кіраўніка тэатра.

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайта Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, Міхаіл Панджавідзэ нарадзіўся ў 1969 годзе. Скончыў факультэт музычнага тэатра і аспірантуру Расійскай акадэміі тэатральных мастацтваў (ГІТІС). З 2001 года — кіраўнік рэжысёрскай групы Вялікага тэатра Расіі. Рэжысёр‑пастаноўшчык больш як 20 спектакляў у тэатрах оперы і балета Татарстана, Новасібірска, Магнітагорска, Екацярынбурга, Астраханскім дзяржаўным музычным тэатры, Нацыянальным тэатры Марока.

0
Ме / Адказаць
18.05.2010 / 18:17
Паглядзеўшы НАБУКА магу сказаць адно: у Ізраілі Панджавідзэ меў бы з гэтым спектаклем посьпех, але беларускія жыды яго не ацанілі, хоць і дабіліся прызначэння на гал. рэж. Але навошта за беларускія дзяржаўныя грошы падымаць жыдоўскую самасвядомасць і культуру не разумею. Баюся гэтае прызначэнне скончыцца скандалам, будзе патрачана шмат грошай і часу на чужыя нам мэты, нашыя артысты будуць марнаваць свае таленты на гэткіх НАБУКАХ і беларусы застануцца ля разбітага опернага карыта.
0
eisernWolf / Адказаць
18.05.2010 / 19:49
Me, Не пераймайцеся, ёсьць-жа яшчэ Пікавая дама і Іаланта. ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру