15.09.2006 / 12:48

Дык ці ёсьць «саюз»? 2

Менск адзіным магчымым спосабам пра «саюз» і братэрства між нашымі народамі спрабуе адказаць на расейскі шантаж адносна продажу «Белтрансгазу» і ўвядзеньня адзінай валюты.

Гэтымі днямі адразу два высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі – віцэ-прэм’ер ураду Іван Бамбіза і амбасадар Беларусі ў Расеі Васіль Даўгалёў – выступілі з досыць рэзкай крытыкай на адрас расейскага боку па эканамічных пытаньнях.

Васіль Даўгалёў кажа пра важнасьць стварэньня роўных умоваў для жыхароў абедзьвюх краінаў і найперш тут маюцца на ўвазе эканамічная роўнасьць. Разам з тым ён досыць нечакана для беларускага чыноўніка адзначае, што яшчэ ніводнае саюзнае пагадненьне яшчэ не атрымала юрыдычнай моцы. Асабліва нэгатыўна спадар амбасадар выказваецца адносна ўсталяваньня расейцамі мытнага саюзу ў аднабаковым парадку.

Іван Бамбіза ў сваю чаргу мяркуе, што пытаньняў аб якасьці увазной беларускай прадукцыі ў Расею не існуе ад пачатку, а пэўныя абмежаваньні і забароны на расейскую праукцыю зьвязаныя толькі зь недабрасумленнай канкурэнцыяй з боку некаторых тутэйшых бізнэсоўцаў. Бамбіза кажа, што афіцыйны Менск ніяк не абмяжоўвае пастаўкі ў Беларусь расейскіх тавараў, хоць і намякае, што пэўныя падставы на такія санкцыі ёсьць. Таму цалкам ня выключана, што бліжэйшым часам мы станем сьведкамі абмежавальных захадаў і зь беларускага боку.

Гэтыя заявы чыноўнікаў былі зробленыя ў сьвятле магчымай забароны на ўвоз беларускага віна ў Расею, арыштам Юрыя Крэйдзіча, які на недасканаласьці беларуска-расейскай мытні змог незаконна зарабіць звыш аднаго мільярда даляраў.

Беларускі бок працягвае разглядаць «саюз» з выключна эканамічных выгодаў і прэфірэнцыяў і, калі ў Маскве пачынаюць якімсьці чынам іх абмяжоўваць, то з Менску пачынаюць гучаць заявы кшталту Даўгалёўскай аб «нежыцьцяздольнасьці саюзнага будаўніцтва». Менск адзіным магчымым спосабам пра «саюз» і братэрства між нашымі народамі спрабуе адказаць на расейскі шантаж адносна продажу «Белтрансгазу» і ўвядзеньня адзінай валюты. Пакуль такія контрзахады беларускай сталіцы давалі плён, не зразумела, што будзе цяпер, бо па ўсім відаць што расейцы настроены вельмі рашуча.

Зьміцер Панкавец

0
юрра / Адказаць
18.09.2006 / 14:19
Пусть "оппозиция" поучится пиару...
0
за моцную і росквітную... / Адказаць
18.09.2006 / 15:25
юрра, маштабы магчымасьцяў непараўнальныя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру