18.05.2010 / 16:24

Сяржук Сокалаў-Воюш — пра вянок на Януковічу 11

...Так на абразу у этэры
Адказ дае рука Бандэры.

Як ідэальна ўсё! Амаль ідыльна!
Прыйшоў Янук загіблых прывітаць.
Яшчэ жывы... а ўжо вянок магільны
Стараецца яго захамутаць.

Калі глядзець не павярхова,
Якая можа быць ахова?
Так на абразу у этэры
Адказ дае рука Бандэры.

Адбылося гэта ў часе візыту Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Кіеў.

Залева бушавала, калі кіраўнікі дзяржаваў ускладалі вянкі да помніка невядомаму салдату ў Кіеве. У адзін з момантаў моцны парыў ветра скінуў адзін зь вянкоў на прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча.

Падбеглі ахоўнікі і дапамаглі вярнуць вянок на месца.

Сяржук Сокалаў-Воюш

0
Кнехт / Адказаць
18.05.2010 / 16:33
Выдатна! Але што гэта?! Каравул! Паэта адбірае "хлеб" у графамана!!! :)
0
ЯНКА / Адказаць
18.05.2010 / 16:35
Шаноўны Сяржук! Вы б яшчэ вершык напісалі пра Сяр-гееў. Вось "НН" бье рэкорд па камэнтах на гэну тэму! :))
0
Кнехту / Адказаць
18.05.2010 / 17:03
А для паэзіі гурманна Украсьці хлеб у графамана.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру