14 верасьня Аляксандар Вайтовіч зьвярнуўся да старшыні ўраду Сяргея Сідорскага з адкрытым лістом. У ім ён прапанаваў яму з 21 верасьня часова прыняць абавязкі кіраўніка дзяржавы, паколькі з гэтага дня прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі (2001 году - НН) заканчваюцца. Карэспандэнт «НН» зьвярнуўся па камэнтары да Аляксандра Вайтовіча.

«НН»: Што Вы мелі на мэце зьвяртаючыся да прэм’ер-міністра?

Аляксандар Вайтовіч: Я перасьледаваў некалькі мэтаў. Першае -- грамадзтва мусіць больш шырока ведаць пра ўзурпацыю ўлады рэжымам, другое -- Сяргей Сяргеевіч Сідорскі павінен зразумець, што ён таксама мусіць дзейнічаць паводле закону, што на ім таксама ляжыць велізарная адказнасьць за выкананьне законаў.

«НН»: Наколькі слушна апэляваць да чыноўніка, зацьверджанага нелігітымным, як Вы сьцьвярджаеце, прэзыдэнтам?

АВ: Сытуацыю трэба вырашаць любымі сродкамі. Тым больш варта выкарыстоўваць такія нагоды, як сканчэньне тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта.

«НН»: Наколькі рэалістычна Вы ацэньваеце тое, што Сідорскі да Вас прыслухаецца?

АВ: «Я ўпэўнены ў Сідорскім на 1%».

А вось як ініцыятыву А. Вайтовіча ацэньвае Аляксандар Мілінкевіч: «Я падтрымліваю такія ініцыятывы, бо ціск на ўладу мусіць аказвацца ўвесь час, тым больш на нелігітымную. А нашая ўлада, ня толькі вярхоўная, але й нават мясцовая, страціла легітымнасьць у 1996 г. пасьля разгону парлямэнту»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?