Новая пастанова ўраду абавязвае фірмы й індывідуальных прадпрымальнікаў рэгістраваць свае сайты ў беларускай прасторы сеціва.

Ініцыятарам урадавай пастановы зьяўляецца Міністэрства гандлю. Яго не задавальнялі парадкі, што склаліся ў Беларусі апошнім часам з інтэрнэт-гандлем. Як патлумачыла начальнік упраўленьня арганізацыі гандлю й паслуг міністэрства Людміла Петракоўская, новы дакумэнт выпраўляе недахопы:

(Петракоўская: ) «Сутнасьць гэтага дакумэнта ў тым, каб ведаць, хто ажыцьцяўляе гэтую дзейнасьць. Вельмі шмат скаргаў ідзе ад спажыўцоў, калі яны не могуць знайсьці, хто прадаў, як прадаў. Пытаньні ўзьнікаюць па якасьці тавараў. У ліцэнзіі будзе ўказвацца імя сайту і наагул дадзенае тлумачэньне, што такое інтэрнэт-крама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?