Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла ноту часова паверанаму ў справах ЗША ў Беларусі Джонатану Муру. У ёй выказваецца пратэст з нагоды невыкананьня амэрыканскім бокам абавязацельстваў у забесьпячэньні бясьпекі грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў ЗША па лініі амэрыканскага ўраду. Аналягічную ноту ўручыў у Вашынгтоне амэрыканскаму Дзярждэпартамэнту амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

У ноце гаворыцца, што цягам апошніх месяцаў адбыліся тры трагічныя інцыдэнты з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзіліся ў ЗША ў рамках праграмы «Праца і падарожжа летам», якую рэалізуе Дзярждэпартамэнт ЗША. Беларускі МЗС вінаваціць амэрыканскі бок у тым, што ён «не можа ці не хоча забясьпечыць бясьпеку грамадзян Беларусі на тэрыторыі ЗША». У гэтай сувязі беларускі бок ацэньвае ўмовы знаходжаньня беларускіх студэнтаў ў рамках згаданай праграмы «як экстрэмальныя і абсалютна непрымальныя». Як далей гаворыцца ў ноце, «у сувязі з наяўнасьцю высокай ступені небясьпекі на тэрыторыі ЗША для жыцьця і здароўя беларускіх грамадзян, ім будзе рэкамэндавана пазьбягаць удзелу ў праграме «Праца і падарожжа летам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?