"Чалавек-матыль"
ЗША, 2002, рэж. Марк Пэлінгтан
Містычны трымценьнік
Пасьля сьмерці жонкі журналіст Джон (Рычард Гір) трапляе ў маленькі гарадок, дзе жыхары распавядаюць пра істоту з вогненнымі вачыма. Жонка Джона перад сьмерцю таксама бачыла вогненную пачвару.
Годны містычны трымценьнік, дзе страх стоены за кадрам, варушыцца ў цемры і адбіваецца пакутамі на твары Р. Гіра.
Стваральнікі карціны сьцьвярджаюць, што фільм заснаваны на рэальных падзеях.
Андрэй Расінскі.
Пятніца, 15 верасьня
АНТ, 22.40
0
0
0
0
0
0