Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу аштрафаваў Расію на ЕВРО () 100 тысяч за гібель жыхара Чачні ў 2003 годзе, гаворыцца ў камюніке суда.

Сваякі Валіда Джабраілава неаднаразова звярталіся ў расійскія судовыя інстанцыі, але засталіся незадаволеныя дзеяннем мясцовых следчых органаў і падалі пазоў у Еўрапейскі суд.

Паводле дадзеных суду, у лютым 2003 году група ўзброеных людзей у масках і камуфляжы ўварвалася да пазоўнікаў дадому.
Валіда звязалі і разам з малодшым братам Асланам павезлі ў невядомым кірунку, дзе замкнулі іх па адным у размешчаных пад зямлёй камерах. Аслан, які выступіў адным з пазоўнікаў, чуў крыкі свайго брата падчас допыту. Яго самога збілі і два дні не давалі ні вады, ні ежы, каб прымусіць прызнацца ва ўдзеле ў бандфармаванні. Праз два дні Аслана з пакетам на галаве вывелі з камеры, пасадзілі ў машыну і адвезлі да закінутага будынка хімзавода ў Грозным. Аслану стрэлілі ў галаву, а затым целы Аслана і Валіда кінулі ў роў, абклалі выбуховымі рэчывамі і падпалілі.
Аслан быў яшчэ жывы, ён змог выбрацца і спыніць на вуліцы машыну, якая адвезла яго дадому. У той жа дзень родныя знайшлі цела Валіда там, дзе яго пакінуў Аслан. Пазоўнікі ўпэўненыя, што ў выкраданні, збіцці і забойстве вінаватыя расійскія вайскоўцы.

Суддзі вывучылі абставіны справы і пастанавілі, што Аслан і Валід былі затрыманыя падчас непрызнанай аперацыі па забяспечанні бяспекі, а Валіда пазней забілі.

Палата адзінагалосна пастанавіла, што расійскія ўлады парушылі шэраг артыкулаў еўрапейскай Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.
У прыватнасці, артыкул 2 (права на жыццё), 3 (забарона бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання), 5 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасць) і 13 (права на эфектыўныя сродкі прававой абароны).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?