«БРСМ- всему голова!» Менавіта пад гэткім каротка й ясна сфармуляваным дэвізам сёлета ва ўсіх бабруйскіх установах адукацыі праходзяць выбары ў "органы самакіраваньня". Калі за савецкім часам на выбары ішоў блёк "камуністаў ды беспартыйных", дык цяпер "у бой ідуць" толькі члены БРСМ. Калі ня маеш з сабой членскага квітка - "ты свабодзен", як гаворыцца, ня толькі ад права вылучаць сваю кандыдатуру, але нават ад права галасаваць.

Пакуль што гэтая практыка ўжываецца ў бутафорскіх школьных справах, але варта спадзявацца, што неўзабаве членства ў БРСМ будзе абавязковым варункам удзелу ў выбарах усіх узроўняў. А гэта значыць, што, калі перасягнуў за 30-ку, дык сядзі дома ды дай дарогу маладым!

Напiшы і ты сваю навiну!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?