catholic.by

catholic.by

Днямі ў Рэспубліканскі навукова‑практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі быў шпіталізаваны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі на пенсіі, Апостальскi Адмiнiстратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк.

Старэйшы на Беларусі каталіцкі святар зламаў шыйку сцягна. Улічваючы ўзрост пацыента, а таксама тып пералома, медыкі вырашылі не ставіць Казіміру Свёнтэку пратэз, а зрабіць менш траўматычную аперацыю — устанавіць металаканструкцыю.

Зараз Казімір Свёнтэк знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні РНПЦ, для яго абсталяваны асобны блок. Кардынала рыхтуюць да аперацыі.

Трэба адзначыць, што Казімір Свёнтэк не толькі найстарэйшы на Беларусі каталіцкі святар. На сённяшні дзень найстарэйшымі кардыналамі ў свеце з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк. Ім па 95 гадоў.

Кардынал Свёнтэк, народжаны ў Эстоніі ў польскай сям'і, пераехаў на тэрыторыю Беларусі маладым. У сталінскія часы яго асудзілі да смерці, аднак з камеры смяротнікаў Берасцейскай турмы ён выйшаў, бо Германія напала на Савецкі Саюз. Пасля вайны ён усё ж адседзеў 10 гадоў у лагерах.

Кардынал узначаліў адраджэнне касцёла ў Беларусі пасля падзення Савецкага Саюза і ўсім сэрцам падтрымаў курс на яго беларусізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?