25-га траўня завершыцца акцыя БРСМ «Задай пытанне прэзідэнту».
Ад 14-га красавіка ў навучальных установах па ўсёй краіне былі выстаўленыя адмысловыя скрынкі, куды ўсе жадаючыя маглі апускаць лісты да кіраўніка Беларусі з цікавячымі іх пытаннямі.

Паводле правілаў акцыі, змест пытанняў спачатку маюць вывучыць актывісты БРСМ, і ўжо толькі пасля гэтага яны трапяць у Адміністрацыю прэзідэнта.

«НН» датэлефанавалася да ЦК БРСМ, каб высветліць падрабязнасці правядзення акцыі.

«Канешне ж, мы не будзем перадаваць усе лісты ў адміністрацыю. Толькі частку»,
 — паведаміла суразмоўца, якая пажадала застацца невядомай. І дадала, што пакуль у ЦК БРСМ не ведаюць, калі змогуць накіраваць пытанні навучэнцаў школ і ВНУ краіны прэзідэнту. «Вы ж разумееце, нам патрэбен час, каб апрацаваць усе лісты. Іх, напэўна, будзе шмат», — адзначыла супрацоўніца ЦК БРСМ ў размове з «НН».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?