...адбыўся ў сераду 13 верасня, напярэдадні вялікага шоў у КЗ "Мінск" 27 верасня.
Легендарны бард выступаў у скарочаным складзе - сам і гітарыст Эдзік. Камоцкі паабяцаў, што на выступе ў "казе" будзе поўны электрычны склад і нават два бубнача - "як у Афрыцы".
Алесь прадставіў слухачам большую частку новага альбому "Дах". Назву праграмы артыст патлумачыў тым, што ягоны запіс заняў..."ну вельмі шмат" часу.
Канцэрт адкрыўся песняй "Проста", у якой ёсць радкі "Нам вельмі важна добра пачынаць, яшчэ важней своечасова скончыць".
Артыст адразу папрасіў гледачоў дасылаць на паперках пытанні і дасціпна на іх адказваў. Вось некаторыя прыклады:
- "Ці супадае лірычны герой песень з аўтарам?" - "Неяк так атрымліваецца, што жыву ў адпаведнасці са сваімі песьнямі. І часам атрымліваю за гэта па галаве ад жыцця".
- "Слухаць Вас адно задавальненне" - "А чаму толькі адно?"
- "На Вашым канцэрце шмат моладзі. Вы недзе выкладаеце?" - "Ведаеце, я на працу не хажу з 1988 года. У мяне недзе ляжыць дыплём філёзафа..."
Апроч новай праграмы Камоцкі выканаў гіт "Ноч з марозікам", рамансы на вершы Рыгора Барадуліна ("я іх прыдумаў, а ён запісаў"), а таксама "Хаву Нагілу", якую адмыслова развучыў дзеля выступу.
P.S. Аўтар шчыра дзякуе каардынатару ЕКА Людміле Дарафеевай за выдатную арганізацыю канцэрта. Музычныя вечарыны клуба "Тхія" (яўр. "адраджэнне") адбываюцца кожную сераду, а 18:30 у памяшканні Яўрэйскага Культурнага Аб'яднання "Эмунад" (яўр. "вера"), вул. Веры Харужай, 28. Даведкі па тэлефоне 6-258-252.
P.P.S. Атрымаць даведкі аб канцэрце Камоцкага у КЗ "Мінск", а таксама замовіць квіткі можна па тэл. (017) 206-66-38, (029) 645-17-22