«Выбары ў мясцовыя саветы чарговы раз прадэманстравалі, што балбатунам і лайдакам не месца сярод дэпутатаў», заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Гродзенскай вобласці 22 мая.

«Людзі прагаласавалі за тых, хто кіруецца не асабістымі амбіцыямі або прыватнымі палітычнымі інтарэсамі, а патрэбамі сваіх выбаршчыкаў», – сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта.

Таксама Лукашэнка заявіў пра адсутнасць у Беларусі нацыянальных меншасцяў.

«Няма ў нас польскай, рускай, украінскай, яўрэйскай і іншых нацменшасцяў, у нас ёсць грамадзяне нашай краіны. І нам абсалютна абыякава, хто яны па нацыянальнасці. Нам важна, каб гэта быў прафесіянал і грамадзянін нашай краіны».

Закрануўшы «польскае пытанне», ён заявіў: «Вядома, любому грамадзяніну зразумела: вінаваціць Беларусь у няўвазе да этнічных пытаннях, у наяўнасці канфліктаў на нацыянальнай глебе – усё роўна, што скардзіцца на недахоп пяску ў Сахары».

Па словах Лукашэнкі, у Беларусі ўдалося захаваць міжканфесійнае і нацыянальнае адзінства. «Ніякіх меншасцяў у нас няма, у нас адзіная маналітнае грамадства, а тое, што ў кагосьці ў жылах цячэ польская кроў, а не руская ці беларуская, то якая розніца?! Яна што, не таго колеру?! Гэта мая прынцыповая пазіцыя», -- сказаў беларускі кіраўнік, паведамляе БелаПАН.

Таксама Лукашэнка, прадстаўляючы новага кіраўніка вобласці Сямёна Шапіру, падверг рэзкай крытыцы дзейнасць папярэдняга кіраўніка – Уладзіміра Саўчанку.

Прычым гэты пасаж у «Панараме» чамусьці нават паўтарылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0