Сёлета Бабруйск мае гонар быць сталіцай Дажынак. Гэтае сьвята нашы продкі, старажытныя славяне, адзначалі як Дзень перамогі над халоднай зімой, якая набліжаецца ды пагражае голадам. Зброяю ў гэтай перамозе выступае багаты сабраны ўраджай, перадусім збожжа. І ў наш час Дажынкі шырока адзначаюцца ў братніх нам славянскіх краінах: Польшчы, Украіне, Чэхіі ды Славаччыне.

Як толькі ўвесну зышоў сьнег, горад стаў актыўна рыхтавацца да прыёму Сьвята: сталі добраўпарадкоўвацца вуліцы й плошчы - іх мае аздобіць брук, будынкам надаецца мадэрнавы выгляд, ладзіцца капітальны рамонт камунікацыяў.

Усё жыхарства Бабруйску ўзяло актыўны ўдзел у падрыхтоўках: гэта з нашых заробкаў, заробкаў нашых сваякоў быў у многім сфармаваны бюджэт. Дзякуй таксама й жыхарам іншых месцаў Рэспублікі!

Вучні й пэдагагічныя калектывы сярэдніх агульнаадукацыйных установаў ахвотна ахвяруюць гадзінамі, што адведзены на спасьціжэньне ведаў - гаранцыя пасьпяховага праходжаньня ўступнага тэставаньня налета, - на тое, каб плён іх працы па ўборцы прылягаючых да ўстановаў вуліц цешыў вока жыхарам і прыбыўшым на Сьвята гасьцям.

Ласкава запрашаем на Фэст!

Напiшы і ты сваю навiну!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?