Падрабязнасьці пра ўчорашні прысуд аднаму з рэгіянальных дэмакратычных лідэраў Алесю Чыгіру расказвае ягонае жонка Данута: «Учора а 18:00 да нас дадому прыйшлі міліцыянты. Яны сказалі, што Алесь мусіць праехаць зь імі на суд. Мы адразу абурыліся: чаму так позна, дзе павестка. На што міліцыянты адказалі, што ім так загадалі, а павесткі папросту непатрэбныя.

Алесь усё ж сабраўся ехаць у суд, разам зь ім паехала і я. Суддзьдзя Натальля Чарапуха запыталася, ці прызнае Алесь сваю віну за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Алесь сказаў, што, калі яны кваліфікуюць стаяньне з плякатам, як несанкцыянаваны пікет, то сапраўды парушаў. Пасьля былі заслуханыя сьведкі ў справе.

Урэшце Алесю далі дзесяць сутак арышту па артыкуле 167 Адміністрацыйнага кодэксу «Удзел у несанкцыянаваным пікеце». Суд доўжыўся каля гадзіны, таму мы выйшлі пасьля восьмай. Алеся адразу павезьлі ў ІВС, ён папрасіў міліцыянтаў па дарозе заехаць дадому, каб узяць цёплых рэчаў і набыць у шапіку цыгарэтаў. Яны згадзіліся. Зараз вось зьбіраюся ісьці да мужа, перадаць яму якой ежы, ня ведаю, як атрымаецца». (Гутарка адбылася ў суботу а 13:00)

Нагадаем, што Алеся Чыгіра асудзілі за пікет, які ён правёў на галоўнай плошчы Бабруйску 31 жніўня, ён пратэставаў супраць беспадстаўнага непадаўжэньня кантракту. Алесь працаваў у школе настаўнікам гіторыі. Падчас акцыі ў апошні дзень лета ён прыкуў сябе кайданкамі да слупа.

Пасьля суд нд Алесем Чыгіром некалькі разоў адкладаўся, судзьдзя казала, што ня можа пачаць справу супраць дэпутата гарадзкога савету без дазволу Магілёўскай пракуратуры. Трэба адзначыць, што 22-23 верасьня ў Бабруйску адбудуцца агульнанацыянальныя «Дажынкі». Магчыма, арыштам Чыгіра гарадзкія ўлады спрабуюць пазбавіцца ад непажаданых элемэнтаў, якія нейкім чынам могуць парушыць агульную атмасфэру радасьці і весялосьці, якая мусіць быць тымі днямі ў Бабруску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?