Я іду праз Дразды — правяраю пасты.
    Яшчэ спяць і халопы, і Коля.
    Не ўцярплю, як хлапчук, забягу у хляўчук:
    Што за раніца без сырадою!
    Каб стабільнасць была, каб свірэпка расла,
    Каб жыла і квітнела краіна,
    На ўвесь свой апарат я накінуў загад:
    Гадаваць на падворку скаціну!
    У Сідорскага ўчора калоў кабана
    (У Сямашкі балон пазычалі)
    Зваўся гэны кабан — Антыкрызісны План
    Хоць па сале рэалізавалі.
    Год выседжваў Макей для Еўропы курэй,
    Толькі выседзеў дэкаратыўных.
    А Наташа Пяткевіч вырошчвае змей
    Для айчыннай патрэб медыцыны
    Ліда у ЦВК дрэсіруе шпака,
    Каб цягаў ёй са скрыні паперкі.
    Ломаць, кажуць, гадуе дзіка ў КДК
    І для страху бярэ на праверкі.
    Пракаповіч у банку завёў хамяка.
    Што ён толькі за шчокі піхае?
    Зайцаў у Камітэце трымае ваўка —
    Той сабак Куляшова ганяе.
    Я дабрэю душой ля каровы сваёй…
    Што б ні звягалі Дзіма і Вова,
    Забяруць Белтрансгаз, і «Белшыну», і МАЗ,
    Застанецца нам з Колем карова!
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?