24.05.2010 / 17:12

План Б: без Лукашэнкі 10

Мядзведзеў і Назарбаеў абмеркавалі «магчымасць супольных дзеянняў дзвюх краін дзеля найхутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў фармавання Мытнага звязу». Каментуе ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Мядзведзеў і Назарбаеў абмеркавалі па тэлефоне план Б. Паводле прэс-службы Крамля, гаворка ішла пра «магчымасць супольных дзеянняў дзвюх краін дзеля найхутчэйшага вырашэння ўсіх пытанняў фармавання Мытнага звязу».

Правал перамоў трох прэм’ераў 21 траўня ў Пецярбургу, што дэ-фактапрызнаў Пуцін, змушае Маскву распрацоўваць варыянты выратавання свайго праекта, які ў атачэнні Мядзведзева без эківокаў называюць геапалітычным. Калі з Мінскам зварыць кашу не пашэнціць, то не выключана і «двойка».

Зрэшты, пакуль што

паказальныя кантакты з Астаной выглядаюць найперш псіхалагічным ціскам на Лукашэнку,

які ад пачатку свайго прэзідэнцтва жорстка супернічаў з Назарбаевым на інтэграцыйным полі. Глядзі, маўляў, каб зараз не застацца з носам!

Беларускае ж кіраўніцтва прасекла, што танных энерганосьбітаў пад новай шыльдай не пабачыць як сваіх вушэй, але разам з тым добра засвоіла расійскае выслоўе «С паршивой овцы хоть шерсти клок». А раптам пад маркай Мытнага звязу хоць нейкія крыхі яшчэ пашэнціць уварваць?

Увогуле ж,

можа паўтарыцца ў рэдукаваным выглядзе сюжэт «саюзнага будаўніцтва»,

калі праект дэ-факта пахаваны ўжо, але гучыць інерцыйная рыторыка і выціскаюцца нейкія прэферэнцыі.

Пахаванне Мытнага звязу — гэта адчувальны ўдар па амбіцыях Масквы, але плюс для цывілізаваных перспектыў Беларусі.

Аляксандр Класкоўскі

0
Scooter / Адказаць
24.05.2010 / 17:29
"Зрэшты, пакуль што паказальныя кантакты з Астаной выглядаюць найперш псіхалагічным ціскам на Лукашэнку, ..." --ні слабы такі "псіхалагічны" ціск, калі ўлічыць, што ў Казахстан расейская нафта ідзе без абкладаньня мытам. Я б назваў гэта ні псіхалагічным ціскам, а эканамічнымі санкцыямі Масквы супраць Беларусі.
0
klv / Адказаць
24.05.2010 / 18:55
Scooter, дык вы за Мытны звяз?
0
Кот / Адказаць
24.05.2010 / 19:30
Пахаванне Мытнага звязу — гэта адчувальны ўдар па амбіцыях Масквы, але плюс для цывілізаваных перспектыў Беларусі. --- То бок Лукашэнка туды ўлез, каб яго пахаваць i каб затым, адпаведна, акдрылiся цывiлiзацыйныя перспектывы для Беларусi.. Сп. Класкоўскi патлумачце гэты момант, навошта было хаваць тым Мытным Зьвязам перспектыву стварэньня зоны вольнага гандлю з ЕС? Трэ разумець каб пахаваць мытны зьвяз..вельмi цiкавая логiка.. 2Scooter А якiя аб`ёмы нафты туды iдуць без абкладаньня мытам?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру