24.05.2010 / 17:22

Даследаванне: «Белсат» пастаянна глядзіць 2,3% беларусаў 7

Паводле найноўшых даследаванняў, 2,3% беларусаў стала глядзяць тэлеканал «Белсат», а 8,1 % глядзелі праграмы «Белсату» некалькі разоў. Год таму гэтыя лічбы складалі адпаведна 2,2 % і 5,8 %.

Даследаванне правёў незалежны сацыялагічны цэнтр «Зеркало‑Інфо» ў красавіку 2010 г. на групе з 1503 рэспандэнтаў ува ўсіх рэгіёнах Беларусі. Памылка рэпрэзентатыўнасці складае 1,5 %.

Гэта значыць, што сталая аўдыторыя «Белсату» складае 170 тыс. асобаў, а нерэгулярная — 591 тыс. Разам гэта дае лічбу 761 тыс. гледачоў. Гэтая колькасць не ўлічвае гледачоў, якія яшчэ не дасягнулі паўналецця.

0
Алесь* / Адказаць
24.05.2010 / 18:47
І гэта каля 200 000 беларусаў! На Плошчу ўсе ў 2011!
0
Пеця і Волк / Адказаць
24.05.2010 / 21:54
Я люблю Белсат за навіны і аналітыку, але ж мастацкі рад - кеспкі. Чаму б не паказваць класічныя беларускія фільмы - экранізацыю Быкава ці Мележа? А ў незалежніцкія гады ж таксама нешта здымалася... Падумайце, белсатаўцы!
0
Алесь Чайчыц / Адказаць
24.05.2010 / 22:37
2 Пеця і Волк: каб паказваць класічныя фільмы, трэба купляць права на паказ у Беларусьфільма, а з гэтым у іх пакуль праблемы
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру