Пасля выступу лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча на «Вялікім джэынсавым фэсце» да яго падыйшоў намеснік кіраўніка Савецкага РУУС Мінска і заявіў, што калі на Кастрычніцкай плошчы а 21 гадзіне збяруцца людзі, то палітык будзе прыцягнуты да адказнасці за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Нагадаем, што падчас свайго выступу на плошчы Бангалор на «Вялікім Джынсавым фэсце» Аляксандр Мілінкевіч папрасіў людзей падтрымаць лідэра Маладога фронту Зміцера Дашкевіча, які ад учорашняга дня знаходзіцца ў турэмным ізалятары. Ён прыгадаў, што сёння на Кастрычніцкай плошчы а 21 гадзіне ў знак салідарнасці са Зміцерам моладзь запаліць свечкі і кожны можна далучыцца і падтрымаць зняволенага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?