Аднак арганізатары спадзяюцца правесці фэст у наступным годзе.

Нацыянальны фэст актуальнай і папулярнай беларускай музыкі Bela Music сёлета можа не адбыцца. Пра гэта распавёў галоўны ідэолаг і мастацкі кіраўнік фестывалю Алег Хаменка.

«На сёння перамовы наконт фестывалю знаходзяцца ў такім стане, што хутчэй за ўсё фестывалю не будзе».

Паводле Хаменкі,

высілкі арганізатараў не здолелі вывесці фестываль на камерцыйна‑прыбытковыя сцежкі, таму ідэолагі імпрэзы спадзяюцца на аднаўленне фэсту ў наступным годзе.

Нагадаем, фэст Bela Music упершыню адбыўся на пляцоўцы аэраклуба Баравая ў траўні мінулага года. Тады ён сабраў вяршкі беларускага року і 5 тысяч яго прыхільнікаў. Мэта фестывалю — раскрутка маладых беларускіх гуртоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?