У беларускім сеціве чарговае надзвычайнае здарэнне.

У Мінску на Паўднёвым Захадзе каля рэстарана МакДональдс безыменны трактарыст ўнёс карэктывы ў працу некалькіх буйных інтэрнэт‑правайдэраў.

У выніку інтэнсіўнай працы кіроўцы трактара аказаліся пашкоджанымі оптавалаконныя лінія «Атлант Телекома» і «Белінфанэта», а таксама пашкоджана тэлефонная магістраль «Белтэлекама». Усе гэтыя злыбеды тычацца 271‑га тэлефоннага вузла.

Памер шкоды пакуль высвятляецца. Не зразумела таксама, калі будуць ліквідаваныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?