На гэта скіравана, у прыватнасці, спецыяльная аперацыя «Увага — узрост!», якая арганізавана ў рэгіёне з 24 па 28 мая.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, спецыяльнае комплекснае мерапрыемства праводзіцца для папярэджання супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да пажылых грамадзян.

Асаблівая ўвага будзе нададзена асобам пажылога ўзросту, якія пражываюць разам са сваякамі, што вядуць амаральны лад жыцця. У выпадку неабходнасці такіх сваякоў плануецца ізаляваць у ЛПП, заводзіць на іх крымінальныя справы па прэвентыўных артыкулах.

Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, за 4 месяцы 2010 года на тэрыторыі Мінскай вобласці ў дачыненні да пажылых грамадзян было ўчынена 30 цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, больш як 600 крадзяжоў асабістай маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?