Пол Грэй - першы справа

Пол Грэй - першы справа

Басіст гурту Slipknot Пол Грэй знойдзены ўчора мёртвым у гатэльным нумары «Таун Плаза Гатэль», у штаце Аёва. Акалічнасці яго смерці невядомыя. Паліцыянты знайшлі цела 38-гадовага музыкі ў гатэлі гораду Дэс Моінс. Паводле першых звестак замежнай прэсы на целе не знойдзена слядоў гвалту, аднак паводле амерыканскай паліцыі пасля анатамавання па факце смерці пачнецца шырокамаштабнае следства.

Грэй, вядомы па мянушцы The Pig/Свін, быў адным з заснавальнікаў папулярнага гурта ў 1995 г. 4 гады пасля паўставання Slipknot праславіўся, як адзіны з самых наватарскіх металічных гуртоў, што мае двух бубначоў і двух ды-джэяў, а таксама выкарыстоўвае электронныя рытмы і мелодыі. Але найбольш праславіліся аёўцы сваім знешнім выглядам: на кожным канцэрце яны хаваюць свае твары пад жахлівымі маскамі.

Пол Грэй бе маскі вучыць бас-партыям сваіх песень:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?