26 траўня 1863 году ў баі з рэгулярным расейскім войскам каля вёскі Парэчча на Дзісеншчыне загінуў беларускі паўстанцкі камісар Генрых Дмахоўскі.Імя Дмахоўскага ўваходзіць у сьпіс беларускай славы, прычым ня толькі як паўстанца, але і як славутага мастака-скульптара. Родам ён зь Мёрскага раёну, вучыўся ў Парыжы, працаваў у Амэрыцы. Дастаткова сказаць, што ягоныя скульптуры Тадэвуша Касьцюшкі і Томаса Джэфэрсана і сёньня ўпрыгожваюць інтэр’ер Кангрэсу ЗША. Аднак глыбокі патрыятызм Дмахоўскага змусіў яго вярнуцца на радзіму і ўзяць удзел у паўстаньні 1863 году.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру