Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 26 мая ратыфікавалі пагадненне аб Калектыўных сілах аператыўнага рэагавання АДКБ.

Як паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, дакумент быў падпісаны Беларуссю 15 кастрычніка 2009 года з мэтай аб’яднання намаганняў дзяржаў — членаў АДКБ для супрацьстаяння ўзброенаму нападу, у тым ліку агрэсіі, і супрацьдзеяння іншым выклікам і пагрозам. З краін АДКБ ад падпісання пагаднення ўстрымаўся Узбекістан.

У адпаведнасці з дакументам бакі ствараюць Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання, якія з’яўляюцца кампанентам пастаяннай гатоўнасці сіл і сродкаў сістэмы бяспекі АДКБ.

Пры гэтым КСАР не могуць выкарыстоўвацца для вырашэння спрэчак паміж бакамі, якія падпісалі пагадненне.

Рашэнне аб складзе, тэрмінах разгортвання і прымянення кантынгенту КСАР будзе прымацца Саветам калектыўнай бяспекі на падставе афіцыйнага звароту аднаго ці некалькіх бакоў на аснове кансенсусу і згоды бакоў, для якіх пагадненне набыло моц.

У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?