Як паведамляюць «Ведамасці», расійская кампанія «Катрэн» стала саўладальнікам беларускага фармдыстрыб’ютара «Дамінантафарм», выкупіўшы 51% акцый. Здзелка адбылася 19 траўня, пацвердзіў прадстаўнік беларускага боку, адмовіўшыся ад больш падрабязных каментарыяў.
Дамова ацэньваецца ў $30 мільёнаў.
Абарот «Дамінантафарма» ў 2009 годзе склаў $47 мільёнаў.
Гэта ўжо трэцяя пакупка «Катрэна» у краінах СНД: у 2009 годзе ён купіў 51% казахстанскай кампаніі «Эміці Інтэрнэйшнл», а ў 2008 годзе набыў кантрольны пакет украінскага «Вэнта ЛТД».