21 красавіка стары Кіеў распрашчаўся з мошчамі (рэліквіямі) святой Еўфрасінні, і цяпер з харугвамі і тысячнымі грамадамі народу набліжаецца дачка князёў беларускіх у свой родны сталічны Полацк.

«НН». №20. 1910

У працэсе зносінаў са следчай Святланай Байковай, якая вядзе справу Захаранкі, сябры грамадскай камісіі па расследаванні ўпэўніліся, што следства не жадае браць пад увагу палітычную версію, робячы ўпор на варыянт выкрадання генерала за нейкія пазыкі ў крымінальнікаў. Святлана Байкова заявіла, што пра лёс Юрыя Захаранкі не ведае нічога, а справа па 100‑м артыкуле, хутчэй за ўсё, будзе «прыпыненая». Такі вынік пасля года‑паўтарох пошукаў — «звычайная практыка».

«НН». № 20. 2000