Пра гэта паведаміў у сераду журналістам галоўны спецыяліст упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч.

Калі сайт юрыдычнай асобы знаходзіцца ў даменнай зоне .by, але пры гэтым мае замежны хостынг, ён павінен будзе перайсці на паслугі нацыянальнага хостынг‑правайдэра.

Што тычыцца інтэрнэт‑рэсурсаў фізічных асоб, то такія абмежаванні, прадугледжаныя апошнімі нарматыўна‑прававымі актамі, на іх не распаўсюджваюцца. У той жа час, калі сайт фізічнай асобы размешчаны на серверы нацыянальнага хостынг‑правайдэра, то ён таксама рэгіструецца, аднак гэтую працэдуру ажыццяўляе пастаўшчык хостынг‑паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?