…пасля таго, як кожны з трох уласнікаў зайздроснага нумара 0-888-888-888 балгарскага аператара сканаў пры загадкавых абставінах, піша telegraph.co.uk.

Першым дзесяць гадоў таму нумар 0-888-888-888 узяў сабе выканаўчы дырэктар балгарскага мабільнага аператара «Мабітэль» Уладзімір Грашаў. А ў 2001-м, усяго ў 48 гадоў, — памёр ад раку. Хадзілі чуткі, што яго звялі ў магілу канкурэнты… напусціўшы радыеактыўных промняў.

Потым нумар перайшоў да галоўнага балгарскага мафіёзі Канстанціна Дзімітрава. У 2003-м яго застрэляць па дарозе ў Нідэрланды, дзе, верагодна, перахоўваліся яго багацці. У кішэні 31-гадовага нябожчыка ляжаў мабільнік з запамінальным нумарам.

Наступны ўладальнік нуля з дзевяццю васьмёркамі — гандляр нерухомасцю Канстанцін Дышлеў. Ну, але не толькі нерухмасцю, а шчэ й какаінам, як аказалася. У 2005 годзе балгарская паліцыя пераймае ягоную пасылку з наркотыкамі на 130 мільёнаў даляраў. Але замест каб шукаць наркагандляра, даводзіцца шукаць ягоных забойцаў — Дышлеў забіты некалькімі днямі раней па дарозе ў Калумбію. Дагэтуль невядома, кім.

Пасля апошняй смерці ўласніка мабільная кампанія вырашыла адключыць нумар 0-888-888-888 зусім, а чаму вырашыла — журналістам не каментуе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?