Аляксандр Лукашэнка 25 мая ўказам нумар 274 зацвердзіў справаздачу Нацыянальнага банка за 2009 год.

У мінулым годзе грашова‑крэдытная палітыка праводзілася ў адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова‑крэдытнай палітыкі Беларусі на 2009 год, адзначылі ў прэс‑службе. Выкананне асноўных напрамкаў забяспечана, таму што скаардынаваныя дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка далі магчымасць пазбегнуць рэцэсіі, забяспечыць стабільны кошт карзіны замежных валют, устойлівасць банкаўскага сектара, эфектыўнае і бяспечнае функцыянаванне плацежнай сістэмы.

Гадавая справаздача змяшчае інфармацыю аб дзейнасці Нацыянальнага банка і яго фінансавую справаздачнасць (з улікам аўдытарскага заключэння).

Фінансавая справаздачнасць адлюстроўвае аперацыі Нацыянальнага банка, праведзеныя ім у 2009 годзе, і ўключае гадавы бухгалтарскі баланс, справаздачы аб прыбытку і стратах, аб змяненні капіталу, аб фарміраванні і выкарыстанні фондаў, аб кіраванні долямі (акцыямі) ў статутных фондах іншых арганізацый, аб расходах на ўтрыманне Нацыянальнага банка, аб выкананні каштарыса капітальных укладанняў, аб атрыманым прыбытку і яго размеркаванні.

Дакладнасць гадавога бухгалтарскага балансу Нацыянальнага банка за 2009 год, справаздачы аб прыбытку і стратах за 2009 год пацверджана міжнароднай аўдытарскай кампаніяй — замежным прыватным унітарным аўдытарскім прадпрыемствам «Дэлойт і Туш».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?