Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прапануе падаць заяўку ў Міжнародны алімпійскі камітэт на правядзенне ва Украіне зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года.

Пра гэта прэзідэнт заявіў на пасяджэнні рады рэгіёнаў, якое адбылося сёння ў Львове.

«Гэта нармальная ініцыятыва. У нас шмат часу ёсць. Я вам скажу, ужо шмат зроблена, але яшчэ больш трэба зрабіць. Калі мы з вамі з гэтай ініцыятывай выходзім, пачынаем працаваць над афіцыйным вылучэннем нашай краіны для правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў у Карпатах», — сказаў Януковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?