У мінулым годзе палякі выдаткавалі на кнігі 2,86 мільярда злотых, на 1,7% менш, чым пазалетась

У 2009 годзе было прададзена 291,2 тыс. асобнікаў кнігі Малгажаты Каліціньскай «Дом над поймай», што вывела яе на першае месца сярод польскіх аўтараў.

Прададзена 197 100 асобнікаў кнігі «Невядомыя прыгоды маленькага Нікаля» — бэстсэлеру замежнай літаратуры.

Летась выдавецтвы выпусцілі 144,4 млн. асобнікаў кніг, сярэдні наклад аднаго выдання склаў 4,6 тыс. ас.

Сярэдняя цана кнігі ў 2009 годзе — 32,5 злотых.

7-я частка сагі пра Гары Потэра па-польску была прададзеная ў колькасці 4,6 млн асобнікаў. Па-ангельску ва ўсім свеце ў дзень выхаду было прададзена 11 мільёнаў асобнікаў кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?