28.05.2010 / 13:06

Лукашэнка: Грошы МВФ мы не праелі 6

«Для мяне як прэзідэнта самае галоўнае — гэта народ і яго дабрабыт. Яны і гэта разумеюць».

Усе грошы, якія Беларусь атрымала ад МВФ, застаюцца ў Нацыянальным банку ў рэзерве краіны. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ ў Магілёве 27 мая.

«Мы ж іх не праелі. Мы не скарысталі іх для выплаты зарплат і нават для росту вытворчасці», — цытуе Лукашэнку прэс‑служба прэзідэнта.

Лукашэнка зазначыў, што апошнім часам «з’явілася шмат спекуляцый» вакол знешніх запазычанняў беларускай дзяржавы. Уладу абвінавачваюць у тым, што яна вешае ярмо на шыю будучых пакаленняў. «Цытуюць мае крытычныя выказванні дзесяцігадовай даўніны адносна крэдыту МВФ. Хоць сёння мы ўзялі яго крэдыты і кажам дзякуй за тое, што фонд падтрымаў нас у цяжкую хвіліну. Што ж адбылося? Калі мы не мелі рацыі — тады або зараз?… Насамрэч ніякай супярэчнасці тут няма», — сказаў прэзідэнт.

Ён патлумачыў, што дзесяць гадоў таму рэкамендацыі МВФ «былі звязаныя з тым, каб мы хутчэй распрадалі ўсю дзяржаўную ўласнасць, — гэта ж суперліберальная арганізацыя, якая кантралюецца ЗША».

«Тады нам падкідвалі тую ідэалогію, ад якой мы адышлі, — сказаў Лукашэнка. — Але гэтым разам яны прыйшлі да нас і, перш чым выдзеліць нам крэдыты, дэталёва вывучылі ўсю краіну і ўбачылі, што зараз яны маюць справу з зусім іншай дзяржавай. І яны ўжо нам непрымальныя патрабаванні не прад’яўлялі».

Прэзідэнт выказаў удзячнасць МВФ за дапамогу, аказаную Беларусі падчас сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу, і зазначыў той факт, што гэтая дапамога была прадастаўлена на больш прымальных умовах, чым дапамога з боку найбліжэйшага саюзніка — Расіі.

«Вось мы заўважылі, што ў гэтыя паўгода мы прытармазілі з ростам зарплаты, стыпендый і г.д.», — сказаў Лукашэнка і патлумачыў, што гэта было вынікам дамоўленасці з МВФ. «І нядаўна я, прымаючы прэм’ер‑міністра з дакладам, нагадаў,

што ў нас засталося зусім мала часу, каб падысці да сярэдняй зарплаты ў 500 даляраў па краіне. Мы кроў з носа павінны выканаць гэтае наша абавязацельства перад народам да канца 2010 года і зрабіць справаздачу перад Усебеларускім народным сходам — крызісы тут пад увагу не бяруцца»,

— сказаў кіраўнік дзяржавы. «Але гэта ўжо будзе за межамі нашых дамоўленасцей з МВФ, якія мы дакладна выконвалі», — дадаў ён.

«І прадстаўнікі МВФ прыехалі да нас зноў і кажуць: давайце весці далей перамовы, мы гатовыя вас крэдытаваць,

бо вы аказаліся самай прыстойнай дзяржавай — вы выканалі ўсё, што абяцалі. Але мы кажам: калі вы прад’явіце нам тыя ж умовы, што мінулым разам, мы не зможам іх выканаць.

Бо для мяне як прэзідэнта самае галоўнае — гэта народ і яго дабрабыт. Яны і гэта разумеюць. І сёння мы з імі вядзём дыялог, вядзём перамовы. І я ўпэўнены, што дамовімся аб вельмі выгадных умовах», — заявіў прэзідэнт.

0
S / Адказаць
28.05.2010 / 13:19
Праўду кажа. Мы і іх не праелі. Мы іх прас*алі.
0
q / Адказаць
28.05.2010 / 13:52
И нафиг такие кредиты? Деньги должны работаь, а не валяться в загашниках... Бли, беларуское экономическое чудо...
0
падаткаплацельшчык / Адказаць
28.05.2010 / 16:11
Вярзці языком няцяжка. Пагледзім праз пару год як будуць вяртацца гэтыя непраедзеныя грошы. Тут ужо лапшой на вушах не адробішся.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру