28.05.2010 / 13:24

Жонка Някляева маладзейшая за яго дачку 37

Затрыманне лідэра грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева вывела на публіку ягоную жонку Вольгу.

Затрыманне лідэра грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева вывела на публіку ягоную жонку Вольгу.

Маладая жонка чакала паэта ў мінулую пятніцу ля Ленінскага РУУСа, калі мужа дапытвалі. Сустракала яго на Акрэсціна пасля трохсуткавага зняволення. Пацалаваўшы яе, няголены Някляеў з цеплынёй расказаў, што перададзеныя ёй у камеру катлеты «моцна ўзнялі ягоны аўтарытэт сярод сукамернікаў».

Уладзімір Някляеў пазнаёміўся з Вольгай падчас працы ў часопісе «Крыніца», якую паэт рэдагаваў.

Маладая выпускніца універсітэта працавала тады ў тэхнічным аддзеле часопіса. Пасля таго як «Крыніцу» закрылі, яны пабраліся шлюбам.

Вольга — другая жонка Уладзіміра Някляева.

З першай, Людмілай, паэт развёўся пасля трыццаці пяці гадоў сумеснага жыцця. Ад таго шлюбу засталіся дзве дачкі — Ілона (няродная) і Ева. Затым была яшчэ маладая жанчына Наталля, з якой паэт жыў разам, не распісаўшыся. Розніца ва ўзросце паміж Вольгай і Уладзімірам — 30 гадоў.

Жонка маладзейшая за дачку паэта Ілону і старэйшая за Еву. Сваіх дзяцей у іх няма.

Кастусь Матушыч

0
Міначка / Адказаць
28.05.2010 / 13:46
Вольга - трэцяя жонка спадара Уладзіміра :). У яго быў яшчэ другі афіцыйна зарэгістраваны шлюб, і дзяўчына таксама была маладзейшая за яго на 32 гады.
0
Віталь Збароўскі / Адказаць
28.05.2010 / 14:11
Бессаромніца. І гэта паэцкі - таксама б сорам меў. Ніякага сумленьня ў іх.
0
Станкевіч / Адказаць
28.05.2010 / 14:27
Жонка Някляева маладзейшая за яго дачку +++++++++++++++++++ І што? І на здароўе. Някляеў, вынікае, МУЖЫК!!
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру