28.05.2010 / 13:48

А ў пачатку наступнага тыдня зноў задажджыць 1

У панядзелак — моцныя дажджы.

У пачатку наступнага тыдня ўмовы надвор’я ў Беларусі пагоршыць чарговы атлантычны цыклон, цэнтр якога будзе размяшчацца над тэрыторыяй Польшчы. У панядзелак, 31 мая, у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. Прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9‑16 градусаў. Днём у панядзелак, 31 мая, чакаецца 15‑22 градусы цяпла, у Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 25 градусаў.

Па папярэдніх разліках, у першыя чэрвеньскія дні характар надвор’я істотна не зменіцца. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі.

Тэмпература паветра ўначы складзе 8‑15 градусаў цяпла, днём — 15‑22 градусы вышэй за нуль, і толькі на ўсходзе краіны слупок тэрмометра падымецца да 26‑28 градусаў .‑

0
Форвард / Адказаць
28.05.2010 / 23:45
А над нашай \"сінявокай\" адвечны дождж. І сапраўды кажуць музыкі: \" І будзе дождж, і будзе слота, і будзе жыць звычайным жыццём нашае балота\".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру