Паседжаньне адкрытае

У аўторак, 19 верасьня, а 10-й гадзіне ў Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, ст. мэтро "Спартыўная") пачнецца пасяджэньне ў справе разгляду касацыйнай скаргі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.

Паседжаньне адкрытае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Выканаўца абавязкаў кіраўніка спраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Анатоль Сідарэвіч зазначае, што шанцаў на тое, што скаргу задаволяць няма. «Ні ў кога няма аптымістычнага настрою. Усё адпрацавана на Марынічы. Тут тое самае. Пройдуць выбары-2011, і Казуліна выпусьцяць з турмы. Раней — не».

Нагадаем, што Аляксандар Казулін быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менску на пяць з паловай гадоў зьняволеньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0