28.05.2010 / 15:38

Прызначана прэмія за звесткі пра сям’ю Бакіева 4

Памер узнагароды не паведамляецца, але ў красавіку называлася сума ў 100 тысяч даляраў.

Часовы ўрад Кыргызстана абяцае ўзнагароду за звесткі пра месцазнаходжанне сям’і Курманбека Бакіева.

Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік часовага ўраду Роза Атунбаева.

Памер узнагароды не паведамляецца, але ў красавіку прадстаўнікамі новай кіргізскай улады называлася сума ў 100 тысяч даляраў.

Раней намеснік кіраўніка часовага ўраду Азімбек Бекназараў паведаміў, што Кыргызстан абвясціў Курманбека Бакіева ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Ён таксама паведаміў, што запыт на экстрадыцыю Бакіева накіраваны ўладам Беларусі.

0
хочу всё знать / Адказаць
28.05.2010 / 15:54
а как Бакиев своего предшественика преследовал? Хотелось бы справочку получить.
0
Ага / Адказаць
28.05.2010 / 18:11
О, цяпер ёсць сапраўдны заложнік у лукі...Гандаль распачынаецца
0
Marius / Адказаць
28.05.2010 / 18:21
Можа "бацька" зарабіць захоча!!! ))))))))))))))))))))Кіне інфу!! )))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру