28.05.2010 / 16:00

Нецэнзурныя графіці ў цэнтры сталіцы па-ранейшаму нікога не хвалююць 6

На сценах дамоў вуліцы Смалячкова другі тыдзень красуюцца мацюкі.

Паўз распісаныя мацюкамі сцены штодня ходзяць і дарослыя, і дзеці.

Смалячкова, 6. Прызнанне заклапочанага хулігана нікога не хвалюе другі тыдзень.

Размаляванымі дамамі апякуецца ЖЭС №5.

На сценах дамоў вуліцы Смалячкова другі тыдзень красуюцца нецэнзурныя надпісы.

У сярэдзіне траўня на некалькіх будынках на вуліцы Смалячкова з’явіліся надпісы непрыстойнага характару. Сайт nn.by паведамляў пра гэта тыдзень таму, але з таго часу нічога не змянілася. Уздоўж размаляваных сценаў штодня ходзяць людзі, у тым ліку дзеці. Цікава, што акурат насупраць месціцца адзін з карпусоў шпіталя МУС.

Дамамі №4 і №6, чые сцены распісалі невядомыя хуліганы, апякуецца ЖЭС №5 (зав. Горны, 6).

СП

0
дзэтта / Адказаць
28.05.2010 / 16:04
каб іх напісаў вядомы аматар мацюгацца прафесар Казулін, ці яшчэ хто, ды пры сведках - пара-тройка амапаўцаў - тадыб гэтая мацюкі хвалявалі :)
0
Гражына / Адказаць
28.05.2010 / 16:12
я думаю патрэбна там жа напісаць "Жыве Беларусь" і тады ЖЭС паклапоціцца, каб замаляваць усё адразу
0
ГЕНА / Адказаць
28.05.2010 / 23:49
Трэба напісаць так: вялізнымі літарамі "Х.Й" і знізу "и никакой политики!" :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру