28.05.2010 / 16:13

МЗС: «Беларусь гатовая да сур’ёзнага дыялогу з ЗША» 6

«Перад двума партнёрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія ўзніклі ў дзвюхбаковых адносінах у мінулыя гады», — сказаў Андрэй Савіных.

Адмена ЗША санкцый у адносінах да беларускіх прадпрыемстваў дасць штуршок да канструктыўнага і сістэмнага дыялогу з амерыканскім бокам. Пра гэта заявіў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, паведамляе БЕЛТА.

«Што да падаўжэння мараторыю на ўжыванне санкцый у дачыненні да дзвюх нашых прадпрыемстваў, мы разглядаем гэта як рашэнне ў правільным кірунку. Перад двума партнёрамі стаіць задача па расстыкоўцы тых завалаў, якія ўзніклі ў дзвюхбаковых адносінах у мінулыя гады», — сказаў Андрэй Савіных.

Паводле Савіных, Беларусь канструктыўна падыходзіць да гэтай праблемы і гатовая да сур’ёзнага дыялогу з ЗША.

«Перакананыя, што мы маглі б шмат зрабіць у інтарэсах дзвюх дзяржаў, і лічым, што адмена санкцый у прынцыпе з’яўляецца важнай умовай для пачатку такога дыялогу», — падкрэсліў прэс‑сакратар МЗС.

***

У лістападзе 2007 года ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, а ў сакавіку 2008 года — да ўсіх прадпрыемстваў «Белнафтахіма».

У верасні 2008 года ў дачыненні да двух ААТ — «Лакафарба» і «Полацк‑Шкловалакно» Мінфін ЗША на паўгода змякчыў санкцыі. У лютым 2009 года дзеянне гэтага рашэння было падоўжанае да 1 чэрвеня, затым — да 30 лістапада 2009 года.

Днямі змякчэнне санкцый у дачыненні да двух згаданых прадпрыемстваў «Белнафтахіма» зноў было падоўжанае на паўгода — да 30 лістапада 2010 года.

0
Scooter / Адказаць
28.05.2010 / 16:23
Хай бы ўжо адразу прапаноўвалі амерыканцам разьмясьціць свае ракеты дзе-небудзь пад Воршай, "для абароны ЗША ад Іранскіх ракет" :)
0
Клёк / Адказаць
28.05.2010 / 19:35
Рэд., выпраўце: дзвюхбаковых => двухбаковых Балазе, «два бакі» (мужчынскі род), а ня «дзьве бакі».
0
Кнехт / Адказаць
28.05.2010 / 20:40
НЕ ДЫЯЛОГ - ДЫЯГНАЗ! Як толькі хворы занямог сур'ёзна - ён прапануе дыялог слёзна Алё няма з кім размаўляць тута, бо ўсё зацыклена на "баць"-пута. Вынікам усіх аблог - багна-с! Тут ужо не дыялог - дыягназ.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру