28.05.2010 / 16:16

Самае каларыйнае пітво ў свеце

Маленькая падказка: пі малако, расці вялікі.

Сапраўды, можна стаць вельмі, вельмі вялікім, калі піць малочны кактэйль, які трапіў у амерыканскі спіс найгоршых напояў амерыканскага часопіса Men’s Health. У напоі 2010 кілакалорый, што адпавядае 68 (!) скрылькам бекона або 30 штукам шакаладнага печыва. Каб іх спаліць, чалавек вагой 60 кг мусіць будзе затраціць тры гадзіны на хуткі бег.

У спіс трапілі напоі, якія змяшчаюць вялікую колькасць калорый. Ёсць там і ліманад, чыя энергетычная каштоўнасць адпавядае 11 міскам шматкоў на сняданак. У катэгорыі «Найгоршая марка піва» выйграла Sierra Nevada Bigfoot — бутэлька гэтага напоя змяшчае 330 кілакалорый — у два разы больш, чым звычайнае піва.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру