28.05.2010 / 17:53

«Газпром»: супрацоўніцтва з Беларуссю па газе магчымае толькі пасля выплаты пазыкі 3

заявіў прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.

Абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы можна будзе толькі пасля выканання беларускімі калегамі кантрактных абавязальніцтваў у поўным аб’ёме, заявіў прадстаўнік «Газпрома» Сяргей Купрыянаў.

«Газпром двойчы накіроўваў у „Белтрансгаз“ і ва ўрад Беларусі патрабаванні неадкладна скасаваць назапашаную пазычанасць. Аднак мы так і не атрымалі адказу на простае пытанне: калі будзе скасаваная пазыка? Мы лічым, што нашыя беларускія калегі павінныя выконваць свае кантрактныя абавязальніцтвы ў поўным аб’ёме, і толькі на гэтай базе можна будзе абмяркоўваць прапановы па далейшым развіцці супрацоўніцтва», — сказаў ён.

0
Міхаліна / Адказаць
28.05.2010 / 18:34
Давядзецца залезці з болем сэрца ў Коліны кішэнныя грошы - і пазыку сплаціць. А так хацелася набыць "Каламбію" ці "Эндэйвэр". Ну проста зверы - а не Газпром - апошняй цацкі дзіцёнка пазбаўляюць!
0
Кнехт / Адказаць
28.05.2010 / 20:54
Аднак мы так і не атрымалі адказу на простае пытанне: калі будзе скасаваная пазыка? ================= Пытанне не паліткарэктнае. Яно падрывае асновы нашай стабільнасці. Мы паабяцалі "кроў з носу" 500 даляраў у месяц выбараў Нас, прэзідэнта Лукашэнкі, а дэструктыўныя сілы ў братняй Расіі мкнуцца дэстабілізаваць становішча. Няўжо яны не разумеюць, што больш прарасійскага прэзідэнта ў Беларусі не было і не будзе!
0
Михаліна - Кнехту / Адказаць
28.05.2010 / 22:33
Даляраў на свеце шмат. Ну не атрымаецца 500 амерыканскіх - будзе 500 зімбабвійскіх - і ўсё будзе выканана. Ніхто ж не казаў, якія менавіта. Трэба будзе - і сваіх надрукуем!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру