28.05.2010 / 18:57

У Вяснянцы рыбак зачапіў вудай ЛЭП Абноўлена, дадаліся фоты. 14

Мужчына застаўся жывым. На ім абгарэла ўся вопратка і скура. На месцы здарэння забіла каля сотні рыбін.

Мужчына застаўся жывым. На ім абгарэла ўся вопратка і скура. На месцы здарэння забіла каля сотні рыбін.

Ад вопраткі небаракі мала што засталося.

Каля берага і далей ад яго пачала ўсплываць забітая электрычным разрадам рыба.

Гэта вуда Валерыя пасля кантакту з ЛЭП.

Сябар рыбака.

© Фота Наша Ніва

Рыбалка ў мікрараёне Вяснянка для 55-гадовага Валерыя П. ледзь не скончылася трагедыяй. Мужчына рыбачыў на адрэзку Свіслачы паміж футбольным манежам і паркам «Дрымлэнд». А 18-й ён закідваў вуду і зачапіў высакавольтную ЛЭП. Прагучалі два гучныя хлапкі. Сведкам здарэння апынуўся чытач «НН» Яраслаў.

Па яго словах, на мужчыне ад кантакту з ЛЭП згарэла ўся вопратка, абгарэла скура і валасы. Пластыкавая вуда аплавілася. На месцы, дзе сядзеў рыбак, выгарала трава, а пры беразе, куды мужчына закідаў вуду, пачала ўсплываць загінулая рыба.

Рыбак не страціў прытомнасці, аднак у стане шоку ўвесь час прасіў медыкаў «хуткай» адпусціць яго дамоў, каб апрануцца. Яго адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі.

nn.by

0
Свіслач / Адказаць
28.05.2010 / 19:42
У Свіслачы яшчэ водзіцца рыба? А я думаў, што ў наш час у Свіслачы толькі прэзэрватывы карыстаныя могуць "вадзіцца"!
0
Кнехт / Адказаць
28.05.2010 / 20:10
На месцы, дзе сядзеў рыбак, выгарала трава, а пры беразе, куды мужчына закідаў вуду, пачала ўсплываць загінуўшая рыба. ==================== З улікам таго, што на рыбаку згарэла адзенне, выпадак цягне на вынаходніцкае рашэнне "Метад лова рыбы з дапамогаю ЛЭП".
0
Алег / Адказаць
28.05.2010 / 20:40
" Гэта вуда Валерыя пасля кантакту з ЛЭП ". Дзякуй, што падпісалі так чацьверты здымак. А то я б падумаў, што гэта сам "Валерый пасьля кантакту ..."!
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру