28.05.2010 / 21:25

У Лунінецкім раёне павесілася 24-гадовая жанчына 5

У сям’і засталося двое дзетак.

У Лунінецкім раёне павесілася 24-гадовая жыхарка аднаго з сельскіх населеных пунктаў.

Як паведамілі ў пракуратуры Лунінецкага раёна, цела жанчыны 27 мая ў 11.40 у хляве ў двары дома па месцы жыхарства знайшоў грамадзянскі муж. Паводле яго слоў, у гэты дзень загінулая гаварыла яму, што не хоча жыць.

Жанчына знаходзілася ў адпачынку па догляду двухгадовага дзіцяці. Усяго ў сям'і выхоўваецца двое дзяцей.

Праверку па факце самагубства жанчыны праводзіць пракуратура Лунінецкага раёна.

Гэта ўжо другі суіцыд за некалькі дзён у Брэсцкай вобласці сярод маладых асоб. 22 мая ў Іванаўскім раёне павесілася 18-гадовая студэнтка.

0
Крывіч / Адказаць
28.05.2010 / 21:33
Сумная навіна! Іх так нехапае на Беларусі!
0
Мікола / Адказаць
29.05.2010 / 06:44
Гэта страшна, спачуваньне няшчасным дзеткам, што жывуць у такой жабрацкай краіне галоднымі і маці ад адчаю налажыла рукі на сябе. Лукашэнка каб ты здох хучэй ад раку ці хто цябе падарваў сабаку і зладзюгу.
0
Кнехт / Адказаць
29.05.2010 / 21:40
Нейкая нецікаўная жанчына: навошта было спяшацца - хутка гэта ўсё і так скончыцца.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру