Улада1818

БНФ будзе змагацца на двух франтах — супраць Лукашэнкі і прарасійскага кандыдата

Нечарговы з’езд Партыі БНФ прайшоў 29 мая ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Нечарговы з’езд Партыі БНФ прайшоў 29 мая ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Лідэр Партыі Аляксей Янукевіч на ім зазначыў: «Мы ўсе ведаем, што Лукашэнка не збіраецца праводзіць будучыя выбары па іншым, чым у мінулыя гады — 2001 і 2006, сцэнары».

На прэзідэнцкіх выбарах Партыя БНФ будзе змагацца на двух франтах — супраць Лукашэнкі і прарасійскага кандыдата.

Паводле слоў Янукевіча, будучыя прэзідэнцкія выбары будуць мець адну адметную асаблівасць: Расія на гэтых выбарах не будзе падтрымліваць Лукашэнку.

«Крэмль і Лукашэнка пачалі сапраўдную вайну. У такой сітуацыі вялікая верагоднасць удзелу ў выбарах прарасійскага кандыдата. У яго будуць укладзены сур’ёзныя фінансавыя і інтэлектуальныя рэсурсы», — мяркуе Янукевіч.

Лідэр партыі ўпэўнены, што ўлады не збіраюцца праводзіць больш ліберальныя і дэмакратычныя выбары. «Думаю, выбары нават будуць праходзіць у горшых умовах у плане доступу да інфармацыі, а таксама працэдуры падліку галасоў», — сказаў ён.

Янукевіч мяркуе, што ў апазіцыі ёсць шанцы на перамогу. «Каб перамагчы, партыі неабходна аб’яднаць вакол сябе нацыянальна-дэмакратычныя сілы. Нам трэба найперш перамагчы ў галовах людзей, без гэтага перамогі не будзе», — сказаў ён.

Найбольш верагодны партыйны прэтэндэнт — - намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Костусеў. Апрача таго, частка партыі лічыць неабходным падтрымаць на выбарах лідэра руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча як наймацнейшага правацэнтрысцкага кандыдата. Трэцяя частка фронтаўцаў схіляецца да падтрымкі левацэнтрысцкай кааліцыі, не да канца ясны абрыс вымалёўваецца вакол кампаніі «Гавары праўду», посткамуністаў і Казуліна. Нарэшце, Віктар Івашкевіч, былы намеснік старшыні партыі, будзе ўдзельнічаць у кампаніі Андрэя Саннікава, каардынатара «Хартыі’97».

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць